Фото: МВД
Мінчанін стаў фігурантам крымінальнай справы за неправамернае завалоданне камп’ютарнай інфармацыяй. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе МУС.
У міліцыю звярнуўся прадстаўнік IT-кампаніі, які паведаміў пра несанкцыянаваную выгрузку канфідэнцыйнай інфармацыі 9 млн карыстальнікаў гульнявой платформы.
Да інцыдэнту датычны былы работнік арганізацыі. 43-гадовага мінчаніна звольнілі, таму што ён не спраўляўся са сваімі абавязкамі, распавялі ў МУС. Аднак на яго ноўтбуку захаваліся рэквізіты доступу да карпаратыўнага рэсурсу. Мужчына скарыстаўся імі і спампаваў базу даных.
«Далей фігурант звязаўся з адным са сваіх былых кіраўнікоў, стаў шантажаваць разгалошваннем звестак і патрабаваць буйную суму. За атрыманыя грошы планаваў купіць новы аўтамабіль», – гаворыцца ў паведамленні.
Назва кампаніі не раскрываецца.