Фото: "Атлант"
Аб’ём прамысловай вытворчасці ў студзені склаў 16,6 млрд рублёў. Ён скараціўся ў супастаўных цэнах на 3,4% у параўнанні з аналагічным месяцам 2025 года.
З узбуйненых галін прамысловасці прырост вытворчасці адзначаўся толькі ў энергетыцы на фоне марознага надвор’я. Галіны паказалі наступную дынаміку:
У рэгіянальным разрэзе толькі Гродзенская і Брэсцкая вобласці паказалі рост прамысловай вытворчасці на 8,1% і 5,5% адпаведна. Пры гэтым наймацнейшы спад вытворчасці быў зафіксаваны ў Мінску – 12,8%.
Нагадаем, у суботу прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын правёў нараду аб выкананні ў студзені 2026 года даведзеных планавых паказчыкаў па вытворчасці і экспарце прамысловай прадукцыі. Па яе выніках ён даручыў узмацніць кантроль за выкананнем паказчыкаў. На нарадзе былі заслуханы справаздачы не толькі кіраўнікоў міністэрстваў і ведамстваў, але і асобных прадпрыемстваў. Дырэктары даклалі пра прычыны падзення вытворчасці ў студзені. Даручана забяспечыць аб’ёмы ў лютым не ніжэйшыя за студзеньскія, а таксама нарасціць іх на працягу першага квартала.