Фото: x.com/DeptofWar/
ЗША захапілі яшчэ адзін танкер расійскага ценявога флоту — судна Aquila II. Аперацыя прайшла ў Індыйскім акіяне.
«За мінулую ноч Узброеныя сілы ЗША правялі агляд, марскі перахоп і абардаж судна Aquila II без якіх-небудзь інцыдэнтаў у зоне адказнасці Інда-Ціхаакіянскага камандавання ЗША», — паведамляе Міністэрства вайны ЗША.
Як заяўляе міністэрства, танкер парушыў каранцін для падсанкцыйных судоў у Карыбскім моры. ЗША пераследавалі танкер да Індыйскага акіяна.
Танкер Aquila II знаходзіцца пад санкцыямі ЗША, ЕС, Вялікабрытаніі, Швейцарыі, Украіны як судна ценявога флоту Расіі. Судна, афіляванае з кампаніяй SUNNE CO LIMITED, выкарыстоўвалася для транспарціроўкі расійскай і венесуэльскай нафты.