ЗША скарацілі колькасць брыгадных груп у Еўропе

ЗША скарацілі колькасць брыгадных баявых груп, дыслакаваных у Еўропе, з чатырох да трох. Пра гэта гаворыцца ў заяве Пентагона. Колькасць брыгадных груп вярнулася на ўзровень 2021 года.

“Гэта рашэнне стала вынікам усебаковага, шматузроўневага працэсу, арыентаванага на размяшчэнне амерыканскіх войскаў у Еўропе. У выніку адбываецца часовая затрымка разгортвання амерыканскіх войскаў у Польшчы, якая з’яўляецца ўзорным саюзнікам ЗША”, — гаворыцца ў заяве.

Канчатковае рашэнне аб размяшчэнні амерыканскіх сіл у Еўропе будзе прынята амерыканскім ведамствам на аснове “далейшага аналізу стратэгічных і аператыўных патрэб ЗША, а таксама здольнасці нашых саюзнікаў прадастаўляць сілы для абароны Еўропы”.

“Гэты аналіз закліканы прасоўваць праграму прэзідэнта Трампа «Амерыка перадусім» у Еўропе і іншых рэгіёнах, у тым ліку шляхам стымулявання і прадастаўлення нашым саюзнікам па NATO магчымасці ўзяць на сябе асноўную адказнасць за звычайную абарону Еўропы.

Дзяржсакратар Хегсет сёння раніцай правёў тэлефонную размову з намеснікам прэм’ер-міністра Польшчы Касінякам-Камышам, і міністэрства будзе падтрымліваць цесны кантакт са сваімі польскімі калегамі па меры правядзення гэтага аналізу, у тым ліку для забеспячэння захавання Злучанымі Штатамі моцнай вайсковай прысутнасці ў Польшчы. Польшча прадэманстравала як здольнасць, так і рашучасць абараніць сябе. Іншыя саюзнікі па NATO павінны рушыць услед яе прыкладу”, — гаворыцца ў заяве.

🔥 Падтрымайце Reform.news донатам!