Ормузский пролив. Вид со спутника. Изображение: Википедия
Два кітайскія танкеры прайшлі праз Армузскі праліў з грузам у 4 млн барэляў іракскай нафты на борце. Пра гэта паведамляе Reuters.
Агенцтва звяртае ўвагу, што навіна пра рух суднаў з’явілася на фоне аптымістычных заяў прэзідэнта і віцэ-прэзідэнта ЗША.
Дональд Трамп заявіў, што вайна скончыцца “вельмі хутка”, і прызнаў, што ў панядзелак быў “за гадзіну ад рашэння атакаваць”, але спыніўся пасля новай іранскай прапановы.
“Іранскія лідары моляць пра здзелку”, — сказаў ён, дадаўшы, што атакуе Іран, калі не будзе здзелкі.
Віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Дзі Вэнс на брыфінгу ў Белым доме заявіў, што Штаты знаходзяцца ў “дастаткова добрай пазіцыі”.