Reform.news

ЗША прыпынілі прыём заяў на іміграцыйныя візы

Рэдакцыя Reform.news · 26 жніўня 2026, 09:18

https://reform.news/be/zsha-prypynili-pryjom-zaja-na-imigracyjnyja-vizy/

ЗША прыпынілі прыём заяў на іміграцыйныя візы. Афіцыйная прычына, як заявілі ў Дзярждэпартаменце, – правядзенне трэнінгу для супрацоўнікаў пасольстваў і консульстваў, каб яны маглі ацэньваць суіскальнікаў віз і адмаўляць тым, хто ў далейшым будзе залежаць ад дзяржаўных дапамог, а таксама забяспечваць «усебаковую і паслядоўную» ацэнку заяўнікаў на візу, паведамляе Reuters.

Ініцыятыва аб трэнінгу рушыла ўслед за пятнічным рашэннем суда, які прызнаў, што дзяржсакратар Марка Рубіа перавысіў свае паўнамоцтвы, раней прыпыніўшы прыём візавых заяў у 75 краінах.

Рэклама

Пакінуць адказ