Фото: @StateDeputySPOX
Дзярждэпартамент і Мінфін ЗША абвясцілі пра новыя санкцыі, накіраваныя супраць нафтавага экспарту Ірана.
Меры ўведзеныя супраць трох высокапастаўленых чыноўнікаў са штаба КВІР імя Шахіда Пурджафары, якія адказваюць за нафтавыя аперацыі Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі. Таксама санкцыі ўведзеныя ў дачыненні да кампаній з Ганконга, ААЭ і Амана, якія выступалі пасярэднікамі ў здзелках з іранскай нафтай або забяспечвалі іх правядзенне, уключаючы эксплуатацыю танкераў «ценявога» флоту.
Акрамя таго, Дзярждэпартамент абвясціў узнагароду ў 15 млн долараў за інфармацыю, якая прывядзе да парушэння фінансавых механізмаў КВІР і яго розных падраздзяленняў.