Групу “драпаводаў” затрымалі на Віцебшчыне

МУС паведаміла пра затрыманне групы жыхароў Віцебскай вобласці, якія займаліся садзейнічаннем махлярам у вывадзе выкрадзеных сродкаў.

Паводле інфармацыі міліцыі, затрыманыя восем чалавек ва ўзросце ад 22 да 37 гадоў, так званыя драпаводы.

Міліцыя лічыць, што яны падшуквалі асоб, якія вядуць асацыяльны лад жыцця, на якіх афармлялі ў замежных банках плацежныя карткі. Затым гэтыя карткі прадаваліся “зламыснікам з суседняй краіны”. Рахункі выкарыстоўваліся для вываду выкрадзеных сродкаў.

Даход фігурантаў ацэньваецца ў суму не менш за 200 тыс. рублёў.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!