Фото: Пул первого
Савет бяспекі не падтрымаў аб’яднанне Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету. Пра гэта паведаміў Аляксандр Лукашэнка на сённяшняй нарадзе па абмеркаванні шэрагу праектаў нарматыўных актаў.
Раней Аляксандр Лукашэнка ўжо казаў пра такую прапанову, прызначаючы новага кіраўніка Мінпрыроды.
“У няпростай сферы аховы прыроды і кантролю за прыродакарыстаннем гэтыя структуры працуюць зладжана і быццам бы паспяхова: выяўляюць злачынныя схемы, прадухіляюць рознага кшталту парушэнні. Напрыклад, браканьерства ў нас зведзена да мінімуму.
Але вось, маё ўражанне, акрамя браканьерства сістэма нічым так і не займаецца. А гэта ахова нашай прыроды ў тым ліку. І тут трэба ўпісвацца на ўсю катушку, таму што сапраўды наш здабытак. У цэнтры велізарнай цывілізацыі, не толькі цэнтры Еўропы, але еўразійскага кантынента – самы чысты куток планеты.
Тут трэба адпаведнай інспекцыі не толькі з браканьерамі змагацца, але і з тымі, хто прывык гадзіць. Тут недапрацоўвае і міністэрства прыродных рэсурсаў, і інспекцыя. Таму не трэба тут казаць, што мы бога за бараду ўзялі. Праблем куча, якія трэба вырашаць. Пайдзіце ў лес, асабліва вакол Мінска, і паглядзіце, што робіцца. У няпростай сферы аховы прыроды і кантролю за прыродакарыстаннем гэтыя структуры павінны дадаць”, – сказаў ён сёння.
Сам Лукашэнка на першы погляд не бачыць перашкод для такога аб’яднання, аднак, паводле яго слоў, не ўсе дзяржорганы маюць такі пункт гледжання.
“Разам з тым ведаю, што Дзяржаўны сакратарыят Савета Бяспекі гэтую ініцыятыву не падтрымаў. Выслухаем меркаванне”, – сказаў ён.
Нагадаем, цяпер Дзяржінспекцыя падпарадкоўваецца непасрэдна Лукашэнку. Прапануецца перадаць яе ў падпарадкаванне Мінпрыроды. Трэба адзначыць, што з 2018 года інспекцыяй кіруе Юрый Тэртэль, брат старшыні КДБ Івана Тэртэля.