"Герань-2", или Shahed 136. Иллюстративное фото
Украінскія эксперты, накіраваныя ў краіны Блізкага Усходу падчас баявых дзеянняў паміж ЗША, Ізраілем і Іранам, збівалі іранскія беспілотнікі. Пра гэта заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.
“Мы накіравалі на Блізкі Усход нашых ваенных экспертаў, у тым ліку экспертаў па дронах-перахопніках і экспертаў па радыёэлектроннай барацьбе. І некаторым краінам мы дэманстравалі, як працаваць з перахопнікамі. Ці збівалі мы? Так, збівалі? Ці збівалі мы ў адной краіне? Не, у некалькіх. І гэта, на маю думку, поспех. Гаворка не пра вучэбную місію, не пра трэніроўкі, а пра падтрымку ў стварэнні сучаснай сістэмы абароны неба, якая сапраўды можа працаваць. Так, яны збівалі “Шахеды”, – сказаў ён, перадае “Укрінформ”.
Паводле яго слоў, украінскія спецыялісты давалі краінам Персідскага заліва парады, як узмацніць СПА.
“А дзесьці мы перадалі ім свой досвед непасрэдна ў абароне. Таксама ў любым выпадку ўсё гэта мела вельмі пазітыўны вынік, і гэта надае павагі Украіне. Мы таксама збівалі дроны з рэактыўнымі рухавікамі. Гэта вельмі добры сігнал, я думаю. Мы паказалі, што гэта працуе. Цяпер гэта пытанне часу, калі мы будзем масава вырабляць перахопнікі, якія будуць збіваць дроны з рэактыўнымі рухавікамі”, – дадаў ён.