Зяленскі: расійскія дроны абыходзяць рубяжы ўкраінскіх перахопнікаў дзякуючы Беларусі
Рэдакцыя Reform.news · 26 снежня 2025, 17:16
https://reform.news/be/zjalenski-rasijskija-drony-abyhodzjac-rubjazhy-krainskih-perahopnika-dzjakujuchy-belarusi/Расійскія дроны абыходзяць украінскую супрацьпаветраную абарону падчас атак на Валынскую вобласць праз тэрыторыю Беларусі, заявіў сёння Уладзімір Зяленскі, піша Hromadske.
«Ёсць праблема — у тым, што яны бачаць нашы рубяжы, рубяжы перахопнікаў, якімі мы даволі эфектыўна працуем, і хочуць іх абыходзіць. Абыходзяць яны іх, дарэчы, і дзякуючы Беларусі, беларускай тэрыторыі. І тэхнічна — таксама дзякуючы Беларусі», — заявіў Зяленскі 26 снежня, размаўляючы з журналістамі.
Прэзідэнт Украіны запатрабаваў ад вайскоўцаў вырашыць праблему.
«Гэта сур’ёзнае пытанне. Я паставіў усе задачы на бліжэйшую стаўку, будуць адказы», — сказаў Зяленскі.
Зяленскі таксама пацвердзіў, што сустрэча з Дональдам Трампам адбудзецца ў Флорыдзе 28 снежня, і назваў тэмы перамоваў.
