Reform.news

Лукашэнка прызначыў віцэ-прэм’ера па пытаннях АПК

Рэдакцыя Reform.news · 23 лістапада 2026, 13:12

https://reform.news/be/lukashjenka-pryznachy-vicje-prjem-era-pa-pytannjah-apk/

Аляксандр Лукашэнка прызначыў віцэ-прэм’ерам Аляксандра Ломскага. Ён будзе курыраваць пытанні развіцця аграпрамысловага сектара. Раней АПК ўваходзіў у зону адказнасці віцэ-прэм’ера Юрыя Шулейкі. Апошняга адправілі на “канкрэтны ўчастак” у Гродзенскую вобласць.

Аляксандр Ломскі прыходзіць ва ўрад з пасады памочніка-інспектара па Брэсцкай вобласці. Да гэтага ён таксама быў першым намеснікам міністра сельскай гаспадаркі і харчавання. Прызначаючы Ломскага, Лукашэнка запатрабаваў ад яго падваення вынікаў АПК.

Таксама сёння Аляксандр Лукашэнка прызначыў першага намесніка старшыні Брэсцкага аблвыканкама Дзмітрыя Гарадзецкага сваім памочнікам-інспектарам па Гродзенскай вобласці. У сваю чаргу памочнік-інспектар па гэтым рэгіёне Канстанцін Бурак працягне сваю кар’еру ў якасці першага намесніка генеральнага сакратара СНД.

Рэклама

Пакінуць адказ