Зяленскі падпісаў указ, які дазваляе правядзенне парада ў Маскве
Рэдакцыя Reform.news · 8 мая 2026, 21:54
https://reform.news/be/zjalenski-padpisa-ukaz-jaki-dazvaljae-pravjadzenne-parada-maskve/Сайт прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага апублікаваў падпісаны сёння ўказ «Аб правядзенні парада ў г. Масква».
Дакумент дазваляе правесці парад у Маскве і выключае Красную плошчу з плана прымянення ўкраінскага ўзбраення.
«Дазволіць 9 мая 2026 года правесці парад у г. Масква (Расійская Федэрацыя).
На час парада (з 10 гадзін раніцы паводле кіеўскага часу 9 мая 2026 года) тэрытарыяльны квадрат Краснай плошчы выключыць з плана прымянення ўкраінскага ўзбраення.
Квадрат Краснай плошчы:
55.754413 37.617733
55.755205 37.619181
55.753351 37.622854
55.752504 37.621538».
Указ уступае ў сілу з дня яго падпісання, гаворыцца ў дакуменце.
Нагадаем, сёння ЗША абвясцілі пра рэжым спынення агню на 9, 10 і 11 мая і абмене палоннымі 1000 на 1000 паміж Украінай і Расіяй. Зяленскі пацвердзіў усталяванне рэжыму цішыні на тры дні.

