Фото: European Union, 2022
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ініцыяваў ратыфікацыю пагаднення аб крэдыце Еўрасаюза на 90 млрд еўра. Адпаведны законапраект унесены ў Вярхоўную Раду.
Пагадненне было раней падпісана ЕС і Украінай. Яго падпісанне было затрыманае з-за пазіцыі Венгрыі, якая пры прэм’ер-міністры Віктары Орбане некалькі месяцаў блакавала раней узгодненае ў Еўрасаюзе рашэнне аб фінансаванні Украіны. Пасля паразы партыі Орбана на выбарах крэдыт быў разблакаваны.
Мяркуецца, што сёлета ЕС выдзеліць Украіне 45 млрд еўра, з якіх 28,3 млрд пойдуць на абаронныя патрэбы, а 16,7 млрд еўра будуць выкарыстаныя для бюджэтнай падтрымкі.
Вылучэнне Украіне траншаў крэдыту звязанае з выкананнем пэўных умоў, уключаючы ўнясенне і прыняцце пэўных законапраектаў.