Журналіста-расследавальніка Карпеку завочна заключылі пад варту

Журналіста расследавальніцкага выдання “Бюро” Аляксея Карпеку завочна заключылі пад варту па крымінальнай справе, якая расследуецца ў дачыненні да яго ў Беларусі. Пра гэта напісаў журналіст у сябе ў Facebook.

“Інфармаваць Карпеку А. Л. аб яго працэсуальным становішчы па крымінальнай справе, у прыватнасці аб тым, што ён абвінавачваецца ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 3 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь і ў дачыненні да яго ўжыта мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту”, — гаворыцца ў фрагменце дакумента, апублікаванага Аляксеем Карпекам.

Згаданая ў дакуменце ч. 3 арт. 361-1 КК прадугледжвае адказнасць за “ўваходжанне асобы ў склад экстрэмісцкага фарміравання з мэтай здзяйснення злачынства экстрэмісцкай накіраванасці (удзел у экстрэмісцкім фарміраванні)”.

Беларускія ўлады выкарыстоўваюць абвінавачанні ў экстрэмізме для барацьбы з апанентамі і пераследу іншадумства ў цэлым.

Скрыншот, апублікаваны А. Карпекам
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!