Скриншот видео
Супрацоўнікі ДАІ прымянілі зброю для затрымання вадзіцеля ў Жлобінскім раёне.
Як расказалі ў прэс-службе МУС, каля вёскі Караткевічы вадзіцель Mazda праігнараваў патрабаванне інспектараў ДАІ аб спыненні. Пачалася пагоня.
“Парушальнік не падпарадкоўваўся неаднаразовым законным патрабаванням міліцыянераў, віляючы па дарозе, ствараючы рэальную пагрозу жыццю і здароўю грамадзян. Для спынення аўто супрацоўнікі выкарысталі табельную зброю. Вадзіцель і пасажыр паспрабавалі ўцячы, але былі затрыманыя”, — гаворыцца ў паведамленні.
Вадзіцель, 32-гадовы жыхар Клінкавічаў, не меў вадзіцельскіх правоў. Раней яго ўжо неаднаразова пазбаўлялі вадзіцельскага пасведчання, у тым ліку за язду ў нецвярозым выглядзе. Мужчына адмовіўся ад асведчання.
“Складзена сем адміністрацыйных матэрыялаў, вырашаецца пытанне аб узбуджэнні крымінальнай справы за паўторнае на працягу года нецвярозае кіраванне і канфіскацыі транспартнага сродку. Вадзіцель і яго 25-гадовы пасажыр змешчаны ў ІЧУ. Mazda дастаўлена на ахоўную стаянку”, — дадалі ў МУС.