Нефтепровод "Дружба". Инфографика currenttime.tv
Еўрасаюз прапанаваў Украіне дапамогу ў аднаўленні нафтаправода “Дружба”. Украінскі бок прыняў прапанову. Пра гэта гаворыцца ў сумеснай заяве старшыняў Еўрасавета і Еўракамісіі Антоніу Кошты і Урсулы фон дэр Ляен.
“Пасля аднаўлення расійскіх удараў па трубаправодзе «Дружба» 27 студзеня, якія прывялі да перабояў у пастаўках сырой нафты ў Венгрыю і Славакію, старшыня Еўрапейскай камісіі і старшыня Еўрапейскага савета правялі інтэнсіўныя перамовы з дзяржавамі-членамі і Украінай на ўсіх узроўнях з мэтай аднаўлення паставак нафты ў Венгрыю і Славакію.
ЕС прапанаваў Украіне тэхнічную падтрымку і фінансаванне. Украінцы віталі і прынялі гэтую прапанову. Еўрапейскія эксперты гатовыя прыступіць да працы неадкладна”, — гаворыцца ў заяве.
У ёй таксама адзначаецца, што Еўрасавет і Еўракамісія працягнуць супрацоўніцтва з зацікаўленымі бакамі па альтэрнатыўных маршрутах транзіту нерасійскай нафты ў краіны Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.