Зернесушыльны комплекс гарэў у Магілёўскім раёне

Зернесушыльны комплекс гарэў у аграгарадку Сухары ў Магілёўскім раёне, паведамляе прэс-служба МНС. Інфармацыя пра пажар паступіла сёння раніцай ад персаналу прадпрыемства.

На месцы назіралася адкрытае гарэнне. Ратавальнікі ліквідавалі ўзгаранне. Пацярпелых няма. Прычына і абставіны здарэння ўстанаўліваюцца. На месцы здарэння працавала 5 адзінак тэхнікі МНС.

Фота: mogilev.mchs.gov.by
Фота: mogilev.mchs.gov.by
Фота: mogilev.mchs.gov.by
🔥 Падтрымайце Reform.news донатам!