Завышэнне цэн на хлеб выявілі ў Гомельскай вобласці
Рэдакцыя Reform.news · 30 верасня 2026, 14:53
https://reform.news/be/zavyshjenne-cjen-na-hleb-vyjavili-gomelskaj-voblasci/Камітэт дзяржкантролю выявіў, што прыватнае прадпрыемства ў Гомельскай вобласці павышала цэны на хлебабулачныя вырабы без узгаднення з аблвыканкамам.
Як было ўстаноўлена падчас праверкі, павышэнні цэн адбываліся сістэматычна з кастрычніка 2024 года па чэрвень 2026 года. За гэты перыяд прадпрыемства прадало прадукцыю па «завышаных» цэнах на суму больш за 1 млн рублёў.
«Па выніках праверкі цэны на хлебабулачныя вырабы прыведзеныя ў адпаведнасць з дзеючым заканадаўствам», – паведамляе прэс-служба КДК.
У дачыненні да прадпрыемства і вінаватай асобы распачаты адміністрацыйны працэс. Ім пагражае штраф у памеры да 10% ад кошту рэалізаванай прадукцыі.
