Затрыманы спявак Аляксей Хлястоў

Затрыманы спявак Аляксей Хлястоў. Пра гэта ў Threads паведаміла яго жонка. Ён знаходзіцца ў мінскім ІЧУ.

Хлястоў у апошнія гады не меў магчымасці выступаць. Ён трапіў у “чорныя спісы”. На гэтым фоне спявак пайшоў працаваць у таксі. Пра яго новую працу стала вядома летась, пасля чаго ён здабыў хвалю падтрымкі ў сацыяльных сетках.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!