“Белавія” зноў паляцела ў Туніс

“Белавія” і турыстычны аператар “Інтэрсіці” аднавілі чартарную праграму ў Туніс.

Сёння ўначы вылецеў першы рэйс з Мінска ў Энфіду. Яго загрузка склала амаль 100%, паведамілі ў авіякампаніі.

Чартарныя рэйсы з Беларусі ў Туніс не выконваліся на працягу пяці гадоў.

Рэйсы выконваюцца самалётам Airbus A330-200 кожныя 11-12 дзён. Час палёту складзе каля 8 гадзін.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!