Фото: president.gov.by
ЗАТ «ГрандСпецТрэйдынг» папоўніла пералік спецэкспарцёраў. Яно ўключана ў яго указам №49 ад 16 лютага, які сёння апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Да гэтага часу ў пераліку спецэкспарцёраў было тры арганізацыі: «Белзнешпрамсэрвіс», «Белспецзнешнітэхніка» і «БЕЛТЭХЭКСПАРТ».
У адпаведнасці з указам 2013 года, якім быў першапачаткова зацверджаны пералік, пад спецэкспарцёрамі разумеюцца спецыялізаваныя арганізацыі, якія з’яўляюцца юрыдычнымі асобамі Рэспублікі Беларусь, што атрымалі ва ўстаноўленым парадку пасведчанне на права ажыццяўлення знешнегандлёвай дзейнасці ў дачыненні да спецыфічных тавараў (работ, паслуг).