Фото: Беллегпром
Савет Міністраў пастановай №83 распарадзіўся ў 2026 годзе працягнуць падтрымку РУП «Аршанскі льнокамбінат» і ААТ “Камволь”.
У гэтым годзе бюджэт будзе кампенсаваць “Беларусбанку” страты па крэдыце, прадастаўленым РУП «Аршанскі льнокамбінат» на будаўніцтва службовага жылля. Кампенсацыя складзе розніцу паміж стаўкай рэфінансавання Нацбанка, павялічанай на 3 п.п., і стаўкай выдадзенага крэдыту ў 5% гадавых.
Таксама «Аршанскі льнокамбінат» атрымае кампенсацыю працэнтаў, выплачаных па кітайскім экспартным крэдыце ў памеры 100% стаўкі па крэдыце. Кампенсацыя будзе ажыццяўляцца ў рублях па курсе Нацбанка. Крэдыт у памеры 51,8 млн долараў быў выдадзены ў канцы 2015 года на праект мадэрнізацыі прадпрыемства.
Бюджэт у гэтым годзе працягне плаціць працэнты па крэдытах ААТ “Камволь”, выдадзеных “Беларусбанкам”, у памеры 100% стаўкі, але не больш за 8% гадавых.