Скриншот видео t.me/pressmvd
Супрацоўнікі наркакантролю УУС Мінскага аблвыканкама пры падтрымцы СОБРа затрымалі ў Мінскім раёне 35-гадовага замежніка, які арганізаваў канал паставак наркотыкаў праз інтэрнэт-наркамаркет.
Устаноўлена, што мужчына прыбыў у Беларусь па ўказанні куратара анлайн-пляцоўкі і распаўсюджваў буйныя партыі наркотыкаў праз закладкі ў лясных масівах Мінскай вобласці. У тайніках выяўлены і канфіскаваны адзін кілаграм мефедрону і каля 350 грамаў гашышу.
Па факце незаконнага абароту наркотыкаў з мэтай збыту распачата крымінальная справа. Затрыманаму пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі, паведамілі ў прэс-службе МУС.