Скриншот видео МВД
УУС Магілёўскага аблвыканкама адрапартавала пра прыцягненне да адказнасці кіроўцы з суседняй краіны.
Як паведамілі ў міліцыі, 35-гадовы мужчына за адну паездку 7 разоў перавысіў дазволеную хуткасць. Парушэнні былі зарэгістраваныя ў аўтаматычным рэжыме. І хоць “лісты шчасця” не прыходзяць замежнікам, гэта не ўратавала мужчыну ад штрафу.
Яго спынілі інспектары ДАІ. У агульнай складанасці ён заплаціць 1395 рублёў штрафаў.