Reform.news

Зацверджаныя мэтавыя паказчыкі грашова-крэдытнай палітыкі на 2027 год

Рэдакцыя Reform.news · 30 верасня 2026, 12:02

https://reform.news/be/zacverdzhanyja-mjetavyja-pakazchyki-grashova-krjedytnaj-palityki-na-2027-god/

Аляксандр Лукашэнка ўказам зацвердзіў мэтавыя паказчыкі грашова-крэдытнай палітыкі на 2027 год.

«Дакумент прыняты ў мэтах стварэння ўмоў для ўстойлівага росту эканомікі», — паведамляе прэс-служба Лукашэнкі.

Указам устаноўленыя наступныя параметры:

  • прырост спажывецкіх цэн — не больш за 6%;
  • міжнародныя рэзервовыя актывы — не менш за 12,8 млрд долараў;
  • доля неабслугоўваемых актываў банкаў у актывах, схільных да крэдытнай рызыкі, — не больш за 10%;
  • прырост аб’ёму інвестыцыйнага фінансавання — не менш за 13%.
Рэклама

Пакінуць адказ