Скриншот видео
З’явілася відэа беспілотніка, які лятаў сёння над Гомелем. Відэа апублікаваў Ігар Лосік.
Нагадаем, раніцай 26 лютага жыхары Гомеля паведамлялі пра падобны на «Шахед» беспілотнік, які бачылі ў розных раёнах горада.
Гомельскія ўлады ніяк не каментавалі інцыдэнт. Неафіцыйны тэлеграм-канал гомельскіх ідэолагаў пагражаў крымінальнай адказнасцю за фота і відэа беспілотнікаў і ваеннай тэхнікі.