Аранжавы ўзровень небяспекі праз спёку захаваецца на паўднёвым захадзе Беларусі ў чацвер

Сіноптыкі выпусцілі папярэджанне з аранжавым узроўнем небяспекі для паўднёвага захаду Беларусі.

«Удзень 16 ліпеня (чацвер) у паўднёва-заходніх раёнах рэспублікі максімальная тэмпература паветра дасягне +30°С», — гаворыцца ў папярэджанні.

Аналагічнае папярэджанне для поўдня Беларусі дзейнічае сёння.

Заўтра захаваецца ўплыў вобласці павышанага атмасфернага ціску і цёплай паветранай масы. Пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер усходняй чвэрці ўмераны. Мінімальная тэмпература паветра ўначы +9… +16°С, па паўднёвым захадзе да +18°С; максімальная ўдзень +22… +29°С.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!