Европейский союз. Брюссель. Фото: reform.news
У Еўракамісіі адказалі на ініцыятыву дзевяці краін саюза аб пазбаўленні фінансавання МАК. ЕК не можа паўплываць на камітэт, але прыгледзецца да еўрапейскіх федэрацый.
Нагадаем, Эстонія ініцыявала зварот да Еўракамісіі, які падтрымалі яшчэ восем краін саюза. У ім ЕК заклікалі пазбавіць Міжнародны алімпійскі камітэт еўрапейскага фінансавання праз допуск беларускіх і расійскіх спартсменаў на фоне працяглай агрэсіі РФ супраць Украіны.
Як заявіла на брыфінгу прадстаўніца Еўракамісіі Анна-Кайса Ітканен, у ЕК не згодныя з рашэннем МАК, але не могуць паўплываць на яго фінансаванне.
«Мы цалкам не згодныя з гэтым рашэннем МАК. Але я хачу растлумачыць вельмі важную рэч: Еўракамісія не фінансуе Міжнародны алімпійскі камітэт, гэта вельмі важна. Таму яна не можа пазбавіць яго еўрапейскага фінансавання», — сказала яна.
Разам з тым, паводле яе слоў, Еўракамісія вывучыць, ці атрымліваюць сродкі еўрапейскія спартыўныя асацыяцыі, якія прынялі рашэнне вярнуць допуск расійскіх спартсменаў. І, магчыма, іх пазбавяць гэтых сродкаў.