З’явілася першая фатаграфія Паўла Севярынца на волі

З’явілася першая фатаграфія Паўла Севярынца пасля вызвалення. Яе апублікавала ў Facebook маці Паўла Таццяна Севярынец.

Паўла Севярынца затрымалі ў чэрвені 2020 года і асудзілі на сем гадоў пазбаўлення волі па абвінавачанні ў арганізацыі масавых беспарадкаў. Ён быў у ліку 123 палітвязняў, вызваленых 13 снежня. Разам з большасцю палітвязняў яго вывезлі ва Украіну.

Павел Севярынец да затрымання. Фота: блог у Facebook
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!