Беларускія цыгарэты спрабавалі правезці ў Польшчу ў вагонах, багажы і верхнім адзенні

Супрацоўнікі польскай мытні спынілі некалькі спробаў увозу цыгарэт з тэрыторыі Беларусі.

У тэрмінале ў Малашэвічах 430 пачак цыгарэт знайшлі ў канструктыўных элементах вагонаў двух грузавых цягнікоў, паведамляе польская мытня.

У Цярэспалі 290 пачак канфіскавалі ў двух грамадзян Беларусі пры праверцы аўтобуса. Яны хавалі цыгарэты ў багажы і верхнім адзенні. Абодвух аштрафавалі ў суме на 6100 злотых (1700 долараў).

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!