Фото: t.me/pul4region
Памочнік Аляксандра Лукашэнкі — інспектар па Гродзенскай вобласці Канстанцін Бурак наведаў Жыровічы і пракантраляваў работы па добраўпарадкаванні аграгарадка. Разам з ім прыехаў намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Андрэй Жук.
Бурак нагадаў, што да 9 мая ў Жыровічах павінен быў быць наведзены парадак, і адзначыў, што ад дзяржаўных органаў паступае інфармацыя, што не ўсе работы ідуць гладка.
Бурак заслухаў справаздачы і даў органам мясцовай улады, падрадным арганізацыям і іншым зацікаўленым канкрэтныя задачы, паведамляе БелТА.
«Незалежна ад юрысдыкцыі свецкай або царкоўнай улады, усе будынкі, тэрыторыі, дарожная сетка і іншае павінны быць рэканструяваны, мадэрнізаваны, адрамантаваны якасна, з захаваннем тэхналогій. Неабходна забяспечыць да ўстаноўленага тэрміну добраўпарадкаванне і навядзенне парадку ў аграгарадку, уключаючы ўсе суб’екты гаспадарання на яго тэрыторыі, а таксама ўцягнуць у гаспадарчы абарот землі, якія прайшлі ў 2025 годзе меліярацыю», — заявіў памочнік-інспектар па Гродзенскай вобласці.
Нагадаем, у верасні 2025 года Лукашэнка запатрабаваў навесці ў Жыровічах парадак.
«Каб тут ніводнага ўчастка не было недагледжанага. Мы для праваслаўных павінны тут зрабіць ідэальнае месца. Тут вясной у вас будзе выніковы экзамен. Усюды — гэты аграгарадок Жыровічы. Усё вакол павінна быць ідэальна», — запатрабаваў ён.