Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп працягвае публікаваць у сваёй сацыяльнай сетцы Truth Social правакацыйныя выявы. Гэтым разам з’явілася выява карты Армузскага праліва і Персідскага заліва, на якой раён праліва абведзены ў круг, а подпіс на карцінцы абвяшчае: “Новая тэрыторыя Злучаных Штатаў”.
Трамп не суправадзіў выяву ніякімі тлумачэннямі. З яе не зусім зразумела, што менавіта прэзідэнт ЗША абвяшчае новай тэрыторыяй: акваторыю праліва або таксама прыбярэжныя землі. У круг на карцінцы трапілі тэрыторыі Ірана, Амана і ААЭ.