Вызваленым палітвязням пагражаюць новымі крымінальнымі справамі, калі тыя не з’едуць з Беларусі за 48 гадзін
Рэдакцыя Reform.news · 13 лютага 2026, 20:29
https://reform.news/be/vyzvalenym-palitvjaznjam-pagrazhajuc-novymi-kryminalnymi-spravami-kali-tyja-ne-z-educ-z-belarusi-za-48-gadzin/Некаторым палітвязням пры вызваленні ставяць умову пакінуць Беларусь на працягу 48 гадзін, у адваротным выпадку ім пагражаюць узбуджэннем новай крымінальнай справы, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».
Праваабаронцы таксама атрымліваюць інфармацыю, што палітвязняў у калоніях выклікаюць на гутаркі і паведамляюць пра магчымасці памілавання, але пры гэтым схіляюць да выезду з Беларусі, а ў выпадку адмовы некаторым пагражаюць новым крымінальным пераследам.
На пачатку лютага праваабаронцы паведамлялі, што палітвязняў у калоніях апытваюць, ці хочуць яны пасля вызвалення з’ехаць з краіны або застацца.
