Заснавальнікаў ініцыятывы Dissidentby пачнуць завочна судзіць 16 кастрычніка
Рэдакцыя Reform.news · 7 кастрычніка 2026, 14:14
https://reform.news/be/zasnavalnika-inicyjatyvy-dissidentby-pachnuc-zavochna-sudzic-16-kastrychnika/Завочны суд над заснавальнікамі ініцыятывы Dissidentby Марынай Касінеравай і Вячаславам Касінеравым пачнецца 16 кастрычніка. Працэс будзе праходзіць у судзе Заводскага раёна Мінска, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».
Спецвытворчасць у дачыненні да Касінеравых была распачатая 28 жніўня гэтага года.
Яны абвінавачваюцца ў стварэнні «экстрэмісцкага фарміравання» або ўдзеле ў ім, распальванні сацыяльнай варожасці, дыскрэдытацыі Беларусі, абразе Лукашэнкі, садзейнічанні «экстрэмісцкай» дзейнасці. Марына дадаткова абвінавачваецца ў паўторным стварэнні «экстрэмісцкага фарміравання» альбо кіраўніцтве ім.
Вячаслаў і Марына Касінеравы – заснавальнікі праваабарончага праекта Dissident.by, які быў прызнаны «экстрэмісцкім фарміраваннем».
