Сілавікі пытаюцца ў палітвязняў пра жаданне застацца ў Беларусі — «Наша Ніва»
Рэдакцыя Reform.news · 3 лютага 2026, 21:55
https://reform.news/be/silaviki-pytajucca-palitvjaznja-pra-zhadanne-zastacca-belarusi-nasha-niva/Сілавікі па ўсёй краіне пытаюцца ў палітвязняў пра планы з’ехаць або застацца ў Беларусі пасля вызвалення, паведамляе «Наша Ніва».
Выданню вядома як мінімум чатыры ўстановы, дзе адміністрацыя збірала палітвязняў і апытвала іх на гэтую тэму. Гэта калоніі для ўпершыню асуджаных, калоніі для рэцыдывістаў і папраўчыя ўстановы адкрытага тыпу («хімія»).
Апытваюць як тых, хто хутка выйдзе на волю, так і зняволеных з працяглымі тэрмінамі. Змест размоў адрозніваецца, але асноўнае пытанне датычыцца таго, ці хоча палітвязень застацца ў Беларусі або з’ехаць. Пра такія размовы зняволеным дазваляецца паведамляць сваякам у званках і лістах.
