Вытворчасць базальтавага ўцяпляльніка адкрылі ў Магілёве

У Магілёве адкрыта вытворчасць базальтавага ўцяпляльніка. Новае прадпрыемства з’яўляецца рэзідэнтам СЭЗ «Магілёў». Яго стварэнне прафінансавана пры ўдзеле «Банка развіцця».

Новы завод «Базальтум» здольны выпускаць 400 тысяч кубаметраў прадукцыі ў год. Ён пабудаваны ў рамках праграмы імпартазамяшчэння. Створана 89 працоўных месцаў.

Завод мае ўласны ветрапарк для атрымання энергіі. Змантавана 15 ветраных установак.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!