Вылеты на Кубу прыпынены на нявызначаны тэрмін

Пасольства Беларусі на Кубе папярэджвае беларускіх турыстаў, што вылеты на востраў прыпынены на нявызначаны тэрмін.

Беларускім турыстам, якія знаходзяцца на Кубе, рэкамендуецца планаваць сваё вяртанне ў адпаведнасці з графікам, які публікуюць авіякампаніі.

Беларусы могуць пакінуць Кубу на вывазных рэйсах авіякампаніі «Россия» FV6928 Варадэра-Масква 12, 14, 17, 19, 21 лютага і FV6850 Гавана-Масква 16 лютага, а таксама на рэйсах авіякампаніі «Nordwind» Варадэра-Масква 12, 14, 18 лютага і Ольгін-Масква 12 лютага.

Авіякампаніі пакуль не пацвярджаюць магчымыя вылеты ў больш познія даты.

Пры ўзнікненні пазаштатнай сітуацыі беларусы могуць звязацца з авіякампаніяй або звярнуцца ў консульскі аддзел беларускага пасольства па тэл. +53 52850307.

На Кубе ўзнік дэфіцыт паліва пасля таго, як ЗША ўвялі дадатковыя пошліны ў дачыненні да краін, якія пастаўляюць нафту Кубе. 8 лютага ўлады Кубы папярэдзілі замежныя авіякампаніі, што не змогуць запраўляць самалёты.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!