МЗС Чэхіі прапануе спрасціць выдачу віз для сваякоў беларусаў, якія пражываюць у краіне

Міністэрства замежных спраў Чэхіі ўнесла ва ўрад прапанову аб змяненні візавых мер для сваякоў грамадзян Беларусі, якія пражываюць у Чэхіі.

«Прапанова пашырае магчымасць падачы заяў на кароткатэрміновыя візы з мэтай наведвання сям’і для найбліжэйшых сваякоў грамадзян Чэхіі, а таксама беларусаў з доўгатэрміновым або пастаянным відам на жыхарства на тэрыторыі Чэхіі. Мы спадзяёмся, што прапанова будзе ўхвалена і будзе спрыяць захаванню ключавых чалавечых і сямейных сувязяў»,паведамляе прадстаўніцтва беларускіх дэмсіл у Чэхіі.

Нагадаем, гэтае пытанне абмяркоўвалася на сустрэчы Святланы Ціханоўскай з кіраўніком МЗС Чэхіі Петрам Мацінкам.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!