У спіс «экстрэмістаў» дадалі яшчэ 4 беларусаў

МУС уключыла ў «Пералік грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці», яшчэ 4 чалавек.

Сярод іх — былы палітзняволены Сяргей Крук, які выйшаў на волю ў маі 2024 года. Таксама ў спіс дадалі Данііла Штагге, Дзяніса Халайдава і Івана Луніна.

Цяпер у «экстрэмісцкім» спісе 6819 прозвішчаў.

Беларускія ўлады рэгулярна выкарыстоўваюць абвінавачанні ў экстрэмізме для барацьбы з палітычнымі апанентамі і іншадумствам у цэлым.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!