Андрей Поколенко и Владимир Янукевич. Коллаж: БАЖ
Вярхоўны суд разгледзеў апеляцыю кіраўніцтва баранавіцкай газеты Intex-Press. Пра гэта паведамляе Беларусская асацыяцыя журналістаў.
26 лютага гэтага года Брэсцкі абласны суд вынес абвінаваўчы прысуд галоўнаму рэдактару газеты Уладзіміру Янукевічу і намесніку дырэктара Андрэю Пакаленку. Былыя кіраўнікі баранавіцкага навінавага партала BAR24, а раней — незалежнай газеты Intex-Press былі прызнаныя вінаватымі ў «дзяржаўнай здрадзе» паводле арт. 356 КК. Янукевічу было прызначана пакаранне ў выглядзе 14 гадоў пазбаўлення волі, а Пакаленку — 12 гадоў пазбаўлення волі, а таксама буйныя штрафы.
Вярхоўны суд 8 чэрвеня разгледзеў апеляцыю. Прысуд Уладзіміру Янукевічу пакінуты без змяненняў. Андрэю Пакаленку тэрмін пакарання зменшылі на 1 год — да 11 гадоў.