Фото: пресс-служба ВС Беларуси.
Вярхоўны Суд Беларусі прызнаў Антанаса Гецявічуса вінаватым у здзяйсненні генацыду беларускага народа падчас Другой сусветнай вайны.
У сувязі са смерцю абвінаваўчы прысуд у дачыненні да Антанаса Гецявічуса пастаноўлены без прызначэння пакарання.
***
Антанас Гецявічус нарадзіўся на тэрыторыі сучаснай Літвы. Падчас акупацыі БССР ён узначаліў адзін з узводаў першай роты 12-га батальёна ахоўнай паліцыі. Гэта ваенізаванае фарміраванне ўладкоўвала карныя акцыі супраць мірных жыхароў. Пракуратура даказала: на рахунку Гецявічюса больш за шэсць тысяч ахвяр. Сярод іх ёсць і дзеці. Пасля вайны яго спрабавалі прыцягнуць да адказнасці, але безвынікова.
Памёр Антанас Гецявічус у 2001 годзе. Ён так і не панёс пакарання.