Вярхоўны лідар Ірана Алі Хаменеі мёртвы — СМІ

Вярхоўны лідар Ірана Алі Хаменеі загінуў, паведамляе шэраг СМІ.

Reuters паведамляе са спасылкай на ізраільскія крыніцы, што было знойдзена яго цела.

Прэм’ер-міністр Ізраіля Беньямін Нетаньяху ў звароце ўвечары 28 лютага заявіў, што «ёсць шмат прыкмет, што дыктатара больш няма».

Крыніца ізраільскага «12 канала» заявіла, што Хаменеі загінуў у выніку ўдараў па Іране. Яго цела было вынята з-пад завалаў са шматлікімі асколкавымі раненнямі. Дакументальныя сведчанні яго смерці знаходзяцца ў распараджэнні Ізраіля і былі прадстаўлены Нетаньяху.

Іранскія дзяржаўныя СМІ адмаўляюць гібель Хаменеі.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!