ЦАХАЛ пацвердзіў ліквідацыю ваеннага кіраўніцтва Ірана

Армія абароны Ізраіля заявіла пра ліквідацыю сямі высокапастаўленых іранскіх сілавікоў у выніку аперацыі ЗША і Ізраіля супраць Ірана.

ЦАХАЛ пацвярджае гібель наступных ключавых фігур у ваенным кіраўніцтве Ірана:

  • Алі Шамхані – сакратар «Савета абароны», быў адным з ключавых удзельнікаў працэсу прыняцця рашэнняў у сферы бяспекі Ірана і асабістым дарадцам лідара Ірана Алі Хаменеі па пытаннях бяспекі.
  • Мохамад Пакпур – камандуючы «Корпуса стражей исламской революции» (КСІР), адзін з кіраўнікоў «праграмы знішчэння Ізраіля», фактычна кіраваў падаўленнем нядаўніх пратэстаў у Іране.
  • Салах Асадзі – кіраўнік разведвальнага ўпраўлення надзвычайнага камандавання і старшы афіцэр разведкі вышэйшага штаба іранскіх сіл. Удзельнічаў у распрацоўцы стратэгіі супраць Ізраіля і ЗША і займаўся «праграмай знішчэння Ізраіля».
  • Мохамад Шыразі – кіраўнік ваеннай канцылярыі вярхоўнага лідара Ірана з 1989 года. Адказваў за сувязь паміж вышэйшымі камандзірамі ўзброеных сіл і Хаменеі, з’яўляўся ключавой фігурай у вярхушцы іранскага рэжыму.
  • Азіз Насірзадэ – міністр абароны Ірана. Раней займаў шэраг ключавых пасад, уключаючы камандуючага ВПС арміі Ірана і намесніка начальніка генштаба. Адказваў за вытворчасць ракет і ўзбраенняў для іранскіх проксі.
  • Хусейн Джабаль Аамельян – старшыня «Арганізацыі абаронных інавацый і даследаванняў», якая адказвае за распрацоўку перадавых тэхналогій і ўзбраенняў для іранскага рэжыму.
  • Рэза Мотаферы-Нія – былы старшыня «Арганізацыі абаронных інавацый і даследаванняў». Прасоўваў намаганні па распрацоўцы ядзернай зброі.

ЦАХАЛ заяўляе, што працягвае наносіць удары па тэрыторыі Ірана «на аснове дакладных разведданых» і ў каардынацыі з ЗША.

🔥 Падтрымайце Reform.news донатам!