Віціс Юрконіс узнагароджаны афіцэрскім крыжам ордэна «За заслугі перад Літвой»

16 лютага з нагоды Дня аднаўлення дзяржавы прэзідэнт Літоўскай Рэспублікі Гітанас Наўседа уручыў дзяржаўныя ўзнагароды за заслугі і за прасоўванне краіны ў свеце. Сярод узнагароджаных апынуўся вядомы ў Беларусі літоўскі палітолаг Віціс Юрконіс.

Юрконіс узнагароджаны афіцэрскім крыжам ордэна «За заслугі перад Літвой» за заслугі ў прасоўванні імя Літвы як цэнтра свабоды і дэмакратыі за мяжой, садзейнічанне рэалізацыі ініцыятыў знешняй палітыкі Літвы, паведамляе прэс-служба літоўскага прэзідэнта.

Віціс Юрконіс — літоўскі палітолаг, вядучы эксперт па Беларусі, выкладчык Інстытута міжнародных адносін і палітычных навук Віленскага ўніверсітэта, кіраўнік літоўскага офіса Freedom House. Ён асабіста дапамог тысячам беларусаў, якія ратаваліся ў Літве ад рэпрэсій рэжыму Лукашэнкі.

***

Аляксандр Атрошчанкаў у сакавіку 2020 года узяў у Юрконіса вялікае інтэрв’ю. Цікава ўзгадаць, што думаў эксперт напярэдадні лёсаносных перамен у Беларусі.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!