Верталёт будзе лётаць над Мінскам па начах

У бліжэйшыя дні мінчан будзе турбаваць верталёт, які лётае над горадам. “Мінскэнерга” папярэджвае пра штогадовую аэраздымку цеплавых сетак сталіцы.

Здымку будзе выконваць верталёт МНС. Ён будзе лётаць на вышыні 500–600 метраў. Машына абсталявана спецыяльным цеплавізійным абсталяваннем. Палёты будуць выконвацца ў вячэрні і начны час, папярэдзілі ў “Мінскэнерга”.

“Гэта неабходна для атрымання дакладных даных: днём актыўны рух аўтатранспарту на магістралях стварае цеплавыя перашкоды, якія выключаюць карэктную дыягностыку падземных камунікацый”, — патлумачылі на прадпрыемстве.

Графік палётаў будзе складацца ў залежнасці ад метэаўмоў.

Аэраздымка дазваляе вызначыць месцы пашкоджання трубаправодаў і іх цеплавой ізаляцыі, магчымых затапленняў цеплавых камер і каналаў і іншых няспраўнасцей цеплавой сеткі.

🔥 Падтрымайце Reform.news донатам!