Reform.news

Венесуэла можа выйсці з АПЕК

Рэдакцыя Reform.news · 28 жніўня 2026, 08:29

https://reform.news/be/venesujela-mozha-vyjsci-z-apek/

Венесуэла разглядае магчымасць выхаду з АПЕК. Пра гэта паведамляе Bloomberg са спасылкай на крыніцы.

Магчымы выхад абмяркоўваўся з уладамі ЗША, аднак канчатковае рашэнне пакуль не прынята, паведамілі суразмоўцы агенцтва.

Тым часам ЗША і Венесуэла абмяркоўваюць здзелку аб прамым доступе да 17 радовішчаў. Калі яна будзе заключана, то ЗША атрымаюць долю ў нафтагазавых аб’ектах з запасамі 90 млрд барэляў.

Раней сёлета АПЕК ужо пакінулі Аб’яднаныя Арабскія Эміраты.

Рэклама

Пакінуць адказ