Ватикан. Фото: Red Morley Hewitt, unsplash.com
Святы Пасад не будзе ўдзельнічаць у Савеце міру Дональда Трампа. Пра гэта заявіў кардынал П’етра Паралін, дзяржсакратар Ватыкана.
«Святы Пасад не будзе ўдзельнічаць у працы Савета з прычыны яго спецыфікі, якая, відавочна, адрозніваецца ад спецыфікі іншых дзяржаў», — сказаў ён, перадае Vatican News.
Раней Дональд Трамп запрасіў у савет Папу Рымскага Льва XIV.
Паралін растлумачыў, што ўрэгуляваннем крызісных сітуацый павінна займацца ААН.
«Адна з праблем заключаецца ў тым, што на міжнародным узроўні ўрэгуляваннем падобных крызісных сітуацый павінна займацца перш за ўсё ААН. Гэта адзін з пунктаў, на якім мы настойвалі», — сказаў ён.
19 лютага павінна адбыцца першая сустрэча Савета міру на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў. Пры гэтым шэраг краін і ЕС, якія не сталі ўступаць у савет, усё ж накіруюць на мерапрыемства сваіх назіральнікаў. Не будзе ўдзельнічаць у мерапрыемстве і Аляксандр Лукашэнка.