Вайсковая частка Заходняга аператыўнага камандавання прыведзена ў гатоўнасць у межах праверкі

Адна з вайсковых частак Заходняга аператыўнага камандавання прыведзена ў гатоўнасць да выканання задач па прызначэнні ў межах комплекснай праверкі баявой гатоўнасці.

«У цяперашні момант асабісты склад рыхтуе ўзбраенне, ваенную і спецыяльную тэхніку да прымянення, ажыццяўляе атрыманне і загрузку запасаў матэрыяльных сродкаў, рыхтуецца да здзяйснення маршу ў прызначаны раён», — паведамляе Мінабароны.

Нагадаем, Мінабароны пачало праверку баявой гатоўнасці злучэнняў і вайсковых частак 26 студзеня. Паралельна з гэтым праводзіцца праверка баявой гатоўнасці па загадзе Аляксандра Лукашэнкі ў абыход Мінабароны.

Фота: Аляксандр Севенка, «Ваяр»
Фота: Аляксандр Севенка, «Ваяр»
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!