Пенсіянерка ў Кіраўскім раёне ледзь не замерзла ў полі па дарозе дадому

У Кіраўскім раёне пенсіянерка ледзь не замерзла, калі вярталася дадому ў сваю вёску, паведамляе МНС.

Днём 2 лютага відавочцы заўважылі жанчыну, якая ляжала ў полі, і патэлефанавалі ў МНС. Ратавальнікі прыбылі ў пазначанае месца каля вёскі Харлаповічы і знайшлі жанчыну ў снезе за кіламетр ад дарогі. Яна замярзала і ўжо не магла гаварыць. Пацярпелую шпіталізавалі.

Як высветлілася, пенсіянерка вярталася дадому ў суседнюю вёску і не разлічыла сілы.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!